Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве 15 жніўня пройдзе вялікі  парад да Дня Войска Польскага

04.08.2026 17:04
У Міністэрстве абароны падкрэслілі, што сёлетні парад павінен прадэманстраваць магчымасці польскага войска і высокі ўзровень узаемадзеяння з саюзнымі сіламі.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Bumble Dee

У Дзень Войска Польскага, 15 жніўня, у Варшаве адбудзецца маштабны вайсковы парад з удзелам амаль дзвюх тысяч вайскоўцаў, больш як 200 адзінак тэхнікі і падраздзяленняў краін — хаўрусніц Польшчы па НАТА. Урачыстасці пройдуць на Вісластрадзе.

— Кожнае падраздзяленне павінна паказаць, што яно — адзіны згуртаваны механізм. Нас цікавіць не кожны асобны салдат, а падраздзяленне як цэласнасць. Такіх падраздзяленняў — 35. І ўсе яны, выходзячы на марш, павінны ўяўляць сабой адзіны арганізм. Адлегласць паміж падраздзяленнямі павінна быць аднолькавай, усё павінна працаваць, як гадзіннік, тлумачыў  палкоўнік Варшаўскага гарнізона Артур Сак

У Міністэрстве нацыянальнай абароны падкрэслілі, што сёлетні парад павінен прадэманстраваць сучасныя магчымасці польскага войска і высокі ўзровень узаемадзеяння з саюзнымі сіламі, якія цяпер дыслакуюцца ў Польшчы.

iar/эж